Увага!

22.03.2022
Нягледзячы на тое, што вясна яшчэ цалкам «не ўступіла ў свае правы», на
тэрыторыі Рэспублікі ўжо фіксуецца вялікая колькасць выездаў на тушэнне травы і
хмызнякоў. Валожынскі раён не выключэнне - па стане на 22 сакавіка зафіксаваны
20 выездаў на тушэнне сухой расліннасці і смецця. Адзін з іх 12 сакавіка ў вёсцы
Далідавічы.
11 сакавіка ў 14 гадзін 47 хвілін у цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіла
паведамленне аб загаранні сухой расліннасці ў вёсцы Далідавічы Валожынскага
раёна.
Першымі на месца надзвычайнай сітуацыі прыбылі ратавальнікі з Івянца.
Яны і выявілі, што гарыць не толькі сухая трава, але яшчэ і склеп. Як пазней
патлумачыла сама віноўніца пажару, яна вырашыла навесці парадак на
прысядзібным участку, сабрала смецце і вырашыла яго спаліць. Месца для гэтага
яна выбрала зусім няўдалае: побач з пабудовай і на сухой траве. Надвор'е, дарэчы,
таксама было ветранае, што таксама спрыяла хуткаму распаўсюджванню агню.
Пакінуўшы на некалькі хвілін вогнішча без нагляду, жанчына пайшла ў дом. Калі
врнулася, ўбачыла, што агонь хуткімі тэмпамі распаўсюджваецца па ўсім участку.
Яна адразу ж выклікала ратавальнікаў і разам з суседзямі пачала тушыць
узгаранне. Прыбыўшыя ратавальнікі хутка ліквідавалі ўзгаранне і не дапусцілі
распаўсюджванне агню на суседнія будынкі.
Нажаль, часцяком, у пагоні за парадкам мы «забываем» аб неабходнасці
наводзіць гэты самы парадак бяспечна. Да таго ж, «зверхініцыятыўнасць» грамадзян
разам з няведаннем, а часам і простым нежаданнем выконваць элементарныя
правілы пажарнай бяспекі, прыносіць свой «плён»: паводле афіцыйнай статыстыкі ў
гэты перыяд істотна пачашчаюцца выпадкі пажараў ад выпальвання сухой
расліннасці і смецця, згараюць дамы і гаспадарчыя пабудовы, і, што самае страшнае,
гінуць і траўміруюцца людзі.
12 сакавіка 2022 у 16 гадзін 28 хвілін у службу выратавання Петрыкаўскага
района Гомельскай вобласці паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці
ў вёсцы Міхедавічы Петрыкаўскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку было ўстаноўлена, што
адбываецца адкрытае гарэнне сухой расліннасці на прысядзібным участку па
завулку Лясному. У 16 гадзін 55 хвілін пры правядзенні разведкі на тэрыторыі
выгаралай травы знойдзена моцна абгарэлае цела пенсіянеркі 1935 года
нараджэння, якая пражывала ў суседні8м доме з участкам, які гарэў.
Памятайце: дапускаецца разводзіць вогнішча на прысядзібным участку (у тым
ліку і для спальвання смецця) пры выкананні простых умоў бяспекі. Па-першае,
падрыхтуйце месца пад вогнішча – выкапайце невялікае паглыбленне ў глебе,
абкладзіце месца пад вогнішча камянямі, цэглай або пяском. Паклапаціцеся пра тое,
каб побач з вогнішчам знаходзіліся першасныя (падручныя) сродкі тушэння пажару
– вада, рыдлёўка, той самы пясок, вогнетушыцель. Абавязкова звярніце ўвагу на
надвор’е – выбірайце, канешне, бязветранае надвор’е. Ні ў якім разе не пакідайце
вогнішча (касцёр) без нагляду і не даручайце кантроль за ім дзецям. І яшчэ адзін
важны момант – не выкарыстоўвайце для распальвання вогнішча лёгкаўзгаральныя
вадкасці. Не забывайцеся, што раскладанне вогнішча дазволена на такой адлегласці,
якая гарантуе, што полымя (іскры) не пападуць на будынкі, скірды саломы і не
стануць прычынай пажару. І, канешне, памятайце пра “фінальны этап”: патушыце
вогнішча, разварушыце вуголле і дайце яму прагарэць, а потым – заліце вадой і
закідайце глебай месца вогнішча.
Аднак памятайце пры гэтым: выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а
таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях ЗАБАРОНЕНА!
Паважаныя грамадзяне, памятайце: прычына пажару - людская халатнасць і
бестурботнасць.