Удзел у IV Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе "Нашчадкі традыцый" з даследчым праектам "Івянецкая гліняная цацка" у намінацыі "Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны"

07.06.2024

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ІВЯНЕЦКАЯ ГЛІНЯНАЯ ЦАЦКА

(даследчы праект)

 

 

Ганчарова Валерыя Яўгенаўна, 13 гадоў

 

 

 

 

Аб’яднанне па інтарэсах “ Вольны час, забава”

 

 

 

Кіраўнікі Зайлянкова Святлана Міхайлаўна

 

 

 

 

Івянец

2024

 

 

 

 

Змест

 

І. ПАШПАРТ……………………………………………………………………………….…3

ІІ. УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………………. .4

ІІІ. АСНОЎНАЯ ЧАСТКА ………………………………………………………………. .7

Гістарычнае мінулае івянецкай глінянай цацкі……………………………………....7

Характэрныя асаблівасці традыцыйнай беларускай народнай глінянай цацкі. ....12

IV. ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА………………………………………………………………13

V. ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………..…………….…15

VІ. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ……………………………………………..16

VIІ.ДАДАТАК .…………………………………………………………………....................17

1. Дадатак 3 ………………………………………………………………………….……...17

2. Дадатак 4 ………………………………………………………………………….……...18

3. Дадатак 5 ………………………………………………………………………….…..….20

4. Дадатак 6 ………………………………………………………………………….…...….17

1.ПАШПАРТ

Назва работы: Івянецкая гліняная цацка.

Мэта: вывучэнне гісторыі мінулага і сучаснага івянецкай глінянай цацкі і авалоданне ўменнем яе вырабу

Задачы:

- пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі існавання глінянай цацкі;

-падабраць літаратуру па гісторыі івянецкай глінянай цацкі;

- навучыцца ляпіць цацку-свістульку для сябе і сваіх блізкіх;

- зацікавіць сваіх сяброў і дарослых працэсам вырабу цацкі-свістулькі

Тып праекта: практыка-арыентаваны праект

Адукацыйная вобласць: гістарычнае мінулае нашых землякоў

Метады: выкарыстоўванне літаратуры і гістарычных крыниц, практычны выраб традыцыйнай глінянай цацкі-свістулькі

Формы прадстаўлення работы: гліняныя цацкі сучасных івянецкіх майстроў,

цацкі-свістулькі, зробленыя сваімі рукамі, анкета і яе аналіз , фотаматэрыялы.

Установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваецца работа: Івянецкі музей традыцыйнай культуры, Цэнт рамёстваў, старэйшыя жыхары пасёлка Івянец.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3

 

2.УВОДЗІНЫ

На мяжы дваццаць першага стагоддзя, калі чалавецтва ўсё хутчэй рухаецца па шляху навукова-тэхнічнага прагрэсу, назіраецца цікавая з’ява ў жыцці кожнага народа. Гэта абвостраная ўвага да сваёй этнічнай гісторыі, да гістарычнай спадчыны і культуры сваіх продкаў. Нам таксама цікава ведаць духоўную і матэрыяльную культуру мінулага малой радзімы, Івянца.. Можа таму, што нарадзілася ў Івянцы, пасёлку, які ўсёй сваёй гісторыяй заслужыў гонар быць культавым месцам старажытнейшага віду народнага мастацтва – ганчарства. Работа нашых майстроў высока ацэнена, а школа івянецкага ганчарства даўно атрымала вядомасць за межамі краіны. Прычына маёй зацікаўленасці яшчэ і ў тым, што з маленства я чула размову сваіх бацькоў пра таленавітых сваякоў, якія, як і іх продкі, звязалі сваё жыццё з цікавым,сваеасаблівым рамяством – ганчарствам, пра тое, як яны прыдумвалі і рабілі сваімі рукамі гліняныя забаўляльныя цацкі для сваіх дзяцей. Гэтыя цацкі разам з песнямі, казкамі матулі з маленства выхоўвалі ў іх густ і пачуццё прыгажосці, дапамагалі пазнаваць навакольны свет, закладвалі падмурак разумення сувязі са сваім народам, з пэўнай часткай зямлі – маёй роднай Беларуссю..

Мэтай даследавання з’яўляецца івянецкая народная гліняная цацка як прадмет духоўнай і матэрыяльнай культуры. У ходзе даследавання было праведзена апытванне сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах дзяржаўнай установы адукацыі “Івянецкі цэнтр дзяцей і моладзі “ аб значэнні глінянай справы ў пасёлку, аб іх адносінах да гліняных вырабаў, аб веданні пра таленавітых майстроў-керамістаў паселка, аб майстрах, якія раней займаліся вырабам глінянай цацкі і аб сучасных майстрах. (Дадатак 1). Канешне, адказаў было многа і розных. Адны сказалі,што не ўяўляюць свой пасёлак без завода мастацкай керамікі, дзе свята захоўваюць традыцыі і прымножаць іх, дзе на працягу шматлікіх гадоў працуюць іх бацькі, сваякі, а іх продкі, у сваю чаргу, з’яўляліся заснавальнікамі гэтага рамяства. Многія ведаюць славутых майстроў-ганчароў, называюць сем’і, якія здаўна займаліся вырабам і продажам на івянецкім кірмашы народных гліняных цацак. Аднак былі адказы, якія паказвалі раўнадушша да гэтай тэмы, а некаторыя наогул не маглі адказаць на пастаўленыя пытанні. На думку некаторых з сучаснай моладзі,народная гліняная цацка зжыла сябе, бо ўзамен ёсць цацкі,зробленыя па навейшых тэхналогіях,на любы густ і ў любым магазіне.

Нас зацікавілі пытанні, якую ролю, матэрыяльную ці духоўную, іграла народная гліняная цацка для нашх продкаў, ці звязана з’яўленне яе ў Івянцы са з’яўленнем яе наогул у Беларусі? Хто

з майстроў Івянца і ў сягонняшні час захоўвае традыцыю вырабу глінянай цацкі?

Аб’ектам даследавання ў дадзенай рабоце з’яўляецца івянецкая народная гліняная цацка. Цацка – прадмет, прызначаны для дзіцячых гульняў. Узнаўляючы рэальныя і наяўныя рэчы і вобразы,яна служыць адным са сродкаў разумовага, эстэтычнага і фізічнага выхавання.

4

Цацкай народныя майстры выказвалі свае ўяўленні аб свеце, прыродзе, людзях. Яны стваралі выразныя вобразы, якія жывуць і здзіўляюць нас дагэтуль.

Прадмет даследавання: гісторыя “жыцця” івянецкай народнай глінянай цацкі.

Сённяшнюю моладзь ўсе больш агортваюць пачуцці патрыятызму, любові і павагі да сваей роднай Беларусі, яе гісторыі, культуры, да гісторыі і культуры сваёй малой радзімы.У нас жа ў Івянцы – гэта ганчарства. Падлеткі з задавальненнем лепяць з гліны свістулькі,пеўніка,барана,коніка ,слухаюць легенды пра розных персанажаў народнай цацкі. Бясспрэчна, што больш за ўсё нас цікавіць свая мясцовая культура. Таму для даследавання была ўзята тэма традыцыйнага рамяства пасёлка Івянец.

Гіпотэза:

мяркуем, што промысел івянецкай народнай глінянай цацкі ніколі не быў самастойным ;

івянецкая народная цацка як у старажытнасці так і ў сучаснасці мае як матэрыяльны так і духоўны бок;

нараджэнне івянецкай народнай цацкі звязана са з’яўленнем гэтага віду промыслу наогул ў Беларусі;

вяртанне да традыцый вырабу глінянай цацкі мае выхаваўчае значэнне і не страціла сваей актуальнасці і сёння.

Мэта дадзенай работы – пазнаць гісторыю івянецкай народнай цацкі ў параўнанні з гісторыяй народнай глінянай цацкі ў Беларусі, прааналізаваць яе выхаваўчае і матэрыяльнае значэнне, пазнаць сакрэты і навучыцца вырабу івянецкай цацкі-свістулькі.

Згодна з гіпотэзай і мэтай даследавання былі вызначаны асноўныя задачы даследавання: вывучыць літаратуру па дадзенай тэме, прааналізаваць адабраны моўны матэрыял, выявіць агульнае і спецыфічнае ў рабоце майстроў па вырабу глінянай цацкі, і такім чынам знайсці тлумачэнне сучаснаму павелічэнню цікавасці як да вырабаў з гліны так і да народнай глінянай цацкі.

Метады даследавання: аналіз літаратуры па праблеме даследавання, параўнальны аналіз,супастаўленне, гутаркі са старажыламі і сучаснымі майстрамі гінянай справы Івянца

 

Этапы даследавання:

самастойнае авалодванне ведамі з розных крыніц, вывучэнне літаратуры па тэме;

аналіз і даследаванне гісторыі івянецкай і наогул беларускай глінянай народнай цацкі;

авалодванне ведамі пра сакрэты вырабу івянецкай народнай цацкі;

 

 

5

афармленне даследчай работы;

Структура работы прадстаўлена ўводзінамі, двума часткамі, заключэннем, спісам выкарыстанай літаратуры, дадаткамі.

Практычная накіраванасць работы заключаецца ў тым, што ў ходзе даследавання праведзены аналіз “жыцця” глінянай народнай цацкі Івянца,раскрыты сакрэты вырабу народнай цацкі. Дадзеная работа можа быць выкарыстана пры распрацоўцы праграмы аб’яднанняў па інтарэсах мастацкай накіраванасці,на занятках аб’яднанняў па інтарэсах, у выхаваўчых мерапрыемствах, прысвечаных гісторыі роднага краю,дапаможа нашым аднагодкам пазнаць гісторыю традыцыйнага для пасёлка рамяства,даведацца, як і чаму ўзнікла тут ганчарства,. даведацца пра таленавітых майстроў мінулага і сучаснага, убачыць, як перадавалася любоў да глінянай цацкі з пакалення ў пакаленне, ад прадзедаў, дзядоў да ўнукаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6

2. Асноўная частка

1. Гістарычнае мінулае Івянецкай глінянай цацкі

Мы з самага нараджэння жывём у Івянцы, вучымся ў школе, чытаем беларускую літаратуру, вывучаем гісторыю, але добра не ведаем звычаі і традыцыі сваіх землякоў. У ходзе даследавання важна было выявіць, як фарміравалася керамічная справа ў пасёлку, даведацца пра таленавітых майстроў, паказаць, хто з іх займаўся народнай глінянай цацкай і ці была яна запатрабавана. У першую чаргу мы звярнулі ўвагу на меркаванне вучняў, бацькоў і педагогаў аб адносінах да гліняных вырабаў, на веданне імі гістарычнага мінулага гэтага рамяства, а таксама пацікавіліся, хто з іх сваякоў звязаны быў з глінай і працуе з ёй зараз.

Беларуская народная цацка мае шматвяковую гісторыю. Спачатку цацка выконвала ахоўную ролю:фігуркі жывёл і людзей надзялялі магічнымі якасцямі, спадзеючыся на іх дапамогу. Забаўляльная функцыя ў цацак з’явілася пазней.А спачатку нашы продкі лічылі, што калі лепіш з гліны выяву жанчыны, то хутка чакай павелічэння сям’і, жывёлу - прыплоду ў гаспадарцы, птушку – здзяйснення жаданняў.А яшчэ нашы продкі моцна верылі ў тое, што цацкі-бразготкі, свістулькі, адганяюць злых духаў. Трэба сказаць, што стылістычныя асаблівасці івянецкай глінянай цацкі пэўным чынам закранула спецыфіка промыслу. У адрозненне ад суседніх славянскіх народаў, у Івянцы яе вытворчасць не мела характару самастойнага промыслу. Звычайна яе выраб спадарожнічаў з ганчарствам як пабочны: гаспадар “выкручваў” на ганчарным крузе посуд, а гаспадыня , а то і дзеці ляпілі свістулькі. Такі спадарожны характар івянецкай цацкі тлумачыць яе вызначальную асаблівасць: як правіла, яе не размалёўвалі, а глазуравалі, як і посуд, аднатоннай палівай – празрыстай, зялёнай ці карычневай. У традыцыйных асяродках задымленай ці гартаванай керамікі чорны колер або плямісты дэкор мела і цацка, якую абпальвалі разам з посудам. Але калі ў ганчарстве можна вылучыць пэўныя адметнасці кожнага асобнага асяродка рамяства, то гліняная цацка такіх лакальных адметнасцей не выяўляе, хутчэй можна вызначыць творчы почырк кожнага асобнага майстра. Таму вытворчасць івянецкай народнай цацкі патрэбна разглядаць наогул у паралелі з ганчарствам і керамічным промыслам, які ў Івянцы ўзнік у старажытнасці. А вось архіўныя дакументы і археалагічныя матэрыялы асвятляюць ганчарства позняга сярэднявечча 16-18 стагоддзяў. Традыцыі ганчарнага рамяства ўжо тады з’яўляюцца часткай матэрыяльна-духоўнай культуры прыватнаўласніцкіх гарадоў, якія належылі мецэнатам. Напрыклад, Ракаў належыў Ганне Сангушка Радзівіл ( 1691 – 1720 ). Узровень вырабаў івянецкіх ганчароў быў высокі і развіваўся хутка, дзякуючы залежам высакаякаснай гліны.

 

7

 

Уздым ганчарнай дзейнасці пачаўся ў канцы 18- пачатку 19 стагоддзя, нягледзячы на тое, што прыватнаўласніцкія гарады Ракаў і Івянец былі пераведзены ў разрад мястэчак.

А асаблівага росквіту ганчарства дасягнула ўжо ў канцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў. У 1886 годзе ў Івянцы было сямнаццаць ганчарных майстэрняў. Ужо з другой паловы 19 стагоддзя амаль усе ганчары выраблялі паліваную кераміку. Выраблялі пераважна прадметы традыцыйнага народнага ўжытку: гаршкі, глякі, збаны, міскі, чайнікі, хлебніцы, салатнікі. Гэта быў у асноўным авальны посуд вертыкальнай канструкцыі. Такім быў гарлач. Такі посуд згадваецца пры інвентарызацыі Івянца ( 40 штук ).

З канца 19 стагоддзя выраблялася і кафля, квадратная,гладкая, рэльефная з геаметрычным і раслінным узорам з аднатоннай белай, зялёнай, карычневай паліваю. Выраблялася нават геральдычная кафля. Гэта былі паліваныя і непаліваныя гербы. Гербавая кераміка не прадавалася, яна выраблялася толькі па заказу. Спосабы падрыхтоўкі палівы керамічных фарбаў трымаліся ў таямніцы,якая перадавалася ад бацькі сыну, таму промысел і быў сямейны. Адметнасцю Івянецкай керамікі з’яўляецца хвалістая лінія, так званая фляндроўка, якая наносілася грабеньчыкам. Фляндраваная кераміка, адроджаная івянецкімі майстрамі, наўрад ці кім-небудзь выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні. Гэта унікальныя творы народнага мастацтва, своеасаблівы мясцовы “брэнд”, якога няма больш нідзе.

У 1934 годзе ў Івянцы ганчарствам займалася 6 хрысціянскіх 3 яўрэйскія сям’і. У гэты перыяд колькасць ганчарных прадпрыемстаў даўно не ўзрастае, з кожным годам у мястэчку змяншаецца колькасць ганчароў. Гэта тлумачыцца тым, што 9 прадпрыемстваў вырабляюць столькі ганчарных вырабаў, што поўнасцю насычаюць мясцовы рынак, а частку сваей прадукцыі яны збываюць у бліжнім наваколлі. Таму новаствораныя майстэрні могуць разлічваць на продаж сваёй прадукцыі толькі ў дальніх мясцовасцях, што цягне за сабой павелічэнне кошту дастаўкі. Каб пазбегнуць выдаткаў, ганчары папросту пераязджаюць у тыя месцы, дзе ёсць гліна і ствараюць там свае ганчарныя майстэрні. Гэта Радашковічы, Янушы. Даўгінава, Пацешукі, Паставы, Рудзішкі, Краснае і інш. Па меры з’яўлення новых ганчарных майстэрняў тэрыторыя распаўсюджвання вырабаў івянецкіх ганчароў змяншаецца. Так у 1934 годзе прадукцыя івянецкіх ганчароў склала 126000 гаршкоў. Усе ганчарныя сем’і, акрамя сваіх членаў, якія працуюць, наймаюць рабочых, аднаго ці двух, для прыгатавання гліны і ўкладання гаршкоў. Для часткі сем’яў гэты промысел – галоўная крыніца даходу,бо яны беззямельныя і маюць з ўласнасці толькі дамы і майстэрні. Івянецкія ганчары прадавалі свой посуд, гліняныя цацкі і работы “забаўляныя” пераважна мясцовым і прыезджым перакупшчыкам,за выключэннем двух сем’яў,якія гандлявалі ў розніцу на кірмашах і па вёсках. Так напрыклад, адзін купец дастаўляў івянецкія вырабы фурманкамі пад

8

Варшаву. Адтуль ён прывозіў для ганчароў “забаўкарскую” паліву (яна выкарыстоўвалася для цацак і дэкаратыўных рэчаў), на якую сярод івянецкіх майстроў існаваў вялікі попыт. Перакупшчыкі развозілі паліваную кераміку з Івянца ў наступныя мясцовасці: Маладзечна, Міхалішкі, Кабыльнікі, Свір, Паставы, Вілейку, Ашмяны, Варняны, Смаргонь, Навагрудак, Слонім, Стаўбцы, Мір, Баранавічы, Ляхавічы. Івянецкія ганчары вырабляюць збанкі, міскі, макоўніцы, вазонікі, у тым ліку гліняныя цацкі і іншыя работы “забаўляльныя”. Становішча іх значна палепшылася б, калі б належным чынам быў арганізаваны гандаль паліваю. Гліняныя цацкі і”забаўляльныя” вырабы маглі б карыстацца вялікім поспехам пры добра арганізаваным гандлі і вывозіцца ў Польшчу. Вялікі попыт на такія вырабы быў ў ваколіцах Варшавы: адзін з перакупшчыкаў лёгка прадаваў іх. Стала вядома, што купцы пад Варшавай імкнуліся дазнацца ў яго пра месца вырабу рэчаў, якія ён прадаваў, аднак той не сказаў, бо баяўся згубіць рынак збыту. …І зноў многія майстры івянецкай школы пераязджаюць ў іншыя мясціны, дзе звычайна пачыналі дамініраваць на рынках. Неяк польскія даследчыкі звярнулі ўвагу на ідэнтычнасць зеленагурскай і івянецкай керамікі. Ды высветлілася, што гэта івянецкія ганчары, якія эмігрыравалі ў Польшчу, кампактна пасяліліся ў Зялёнай Гуры і хутка “ўвялі там сваю моду”. Хваляў эміграцыі ў Польшчу было дзве – у 1939 годзе і ў пачатку 50-ых. Выязджалі тыя, хто лічыў сябе палякам, але найперш майстры, якія не пайшлі ў арцель, на фабрыку мастацкіх вырабаў, пажадаўшы працаваць самастойна. Новы этап у гісторыі івянецкай керамікі пачаўся пасля 1939 года. Майстры-ганчары апынуліся ў цяжкіх умовах. Значная частка майстроў, уладальнікаў ганчарак, пакінула Івянец. Астатнія аб’ядналіся ў прамысловую арцель імя Дзяржынскага, якая працавала да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вайна спыніла работу цэха. Многія ганчары са зброяй у руках змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.Ганчар Стэфан Мікуцкі за спевы савецкіх песень быў застрэлены фашыстамі ля сваей хаты. Пасля Вялікай Айчыннай вайны цэх прамысловай арцелі зноў пачаў працаваць.У 1947 годзе тут працуюць Вітольд Кулікоўскі,Франц Целяшэўскі, Міхаіл Сасноўскі, Іван Макоўскі, Міхаіл Падліпскі і іншыя. Яны і склалі ядро арганізаванай ў 1955 годзе Івянецкай фабрыкі мастацкай керамікі, вышыўкі і ткацтва. Вырабы майстроў старэйшага пакалення М.Звярко, А.Пракаповіча, І.Маўчановіча атрымалі шырокую вядомасць на рэспубліканскіх, усесаюзных і зарубежных выставах. Мясцовыя ганчары маглі вылепіць з гліны абсалютна ўсё: выдатна выраблялі цудоўную пластыку, попельніцы і чарнільныя прыборы з выявамі львоў, і часамі вывозілі іх на продаж у Польшчу. Тамтэйшыя навукоўцы потым доўга высвятлялі паходжанне гэтых рэчаў.У 50-ых гадах група майстроў івянецкай фабрыкі на некалькі гадоў выязджала ў Алма-Ату. Хтосьці з саюзных чыноўнікаў дадумаўся: “Што гэта такое! Чаму ў

9

БССР кераміка горшая за казахскую? Няхай беларусы паедуць у Казахстан і павучацца”. Вярнуўшыся, тыя дэманстравалі казахскі вопыт – выцягнутай формы збанкі з адпаведнай тэхнікай упрыгожанняў, на якіх усё роўна былі валошкі і рамонкі. Казахскі чужы накірунак у беларускай кераміцы так і не прыжыўся. Адным з лепшых івянецкіх ганчароў старэйшага пакалення быў Міхаіл Звярко, ён быў непераўзыдзеным майстрам у галіне дэкаратыўна-мастацкай керамікі, і таму майстар зрэдку звяртаўся і да дробнай пластыкі. Па яго ўзорах некаторы час выпускалі цацкі-свістулькі ў выглядзе конікаў, баранчыкаў, пеўнікаў. Невялікія па памерах, абагуленыя па формах, яны былі блізкія да традыцыйных. Дэкаратыўная скульптура, фігурныя ляпныя пасудзіны і цацкі-свістулькі Міхаіла Звярко – адметная з’ява ў беларускім народным мастацтве. Шануючы мастацкі вопыт пакаленняў, майстар не толькі адрадзіў, але і ўзбагаціў традыцыі народнай пластыкі. Самабытны талент дазволіў яму стварыць як анімалістычную скульптуру(зубры, мядзведзі, ільвы і інш), так і арыгінальныя дэкаратыўныя рэчы. Трэба сказаць,што найбольшага развіцця і распаўсюджвання вытворчасць глінянай цацкі дасягнула ў канцы ХIХ – пачатку ХХ ст. Цацкі ляпілі літаральна ва ўсіх ганчарных цэнтрах, якія размяшчаліся ў кожнай акрузе. На кірмашах у выхадныя дні ці ў час традыцыйных кірмашоў побач з гаршкамі, збанкамі, глякамі і іншым ганчарным посудам можна было бачыць цэлыя россыпы яркіх, рознакаляровых пеўнікаў, баранчыкаў, конікаў, качак, лялек, якія былі таннай і даступнай забаўкай для дзяцей. Раней жа яны, відаць, адначасова выконвалі і функцыі абярэгаў ад нячыстай сілы. Таленавітымі майстрамі- цацачнікамі ў Івянцы таксама былі Сцяпан, Іван і Фабіян Сасноўскія, Марыя і Міхаіл Падліпскія, Францішак Целяшеўскі, вырабы якіх траплялі нават на рынкі Вільні. Яны вызначаліся дасканалымі, адпрацаванымі формамі, выдатнай стылізацыяй, у асноўным гэта былі фігуркі конікаў і баранчыкаў – найбольш распаўсюджаныя вобразы народнай глінянай цацкі. Не здарма ў Івянцы людзі кажуць:–“ Хто сядзіць на гліне, той ніколі не згіне!...” (Дадатак 1) Мы можам ганарыцца тым, што вырабы івянецкіх майстроў розных часоў захоўваюцца ў фондах этнаграфічных музеяў Санкт-Пецярбурга, Вільні, Мінска, нават у музеях Польшчы. У Івянцы вырабы з гліны і продкаў і нашчадкаў сёння прадстаўлены ў нашым івянецкім Музеі традыцынай культуры. А госці, якія прыязджаюць у паселак, могуць нават свамі рукамі паспрабаваць зляпіць нашу традыцыйную цацку-свістульку тут жа ў музеі, бо і тут працуе майстэрня. Мэтанакіраванае адраджэнне традыцыйнай керамікі, а з ёй і народнай глінянай цацкі ў Івянцы пачалося з першага абласнога спецыялізаванага рамесніцкага свята-конкурса ганчароў “Гліняны звон” у Любані. Другое свята-конкурс адбылося ў 1998 годзе ў Івянцы. Затым “Гліняны звон” рэхам адгукнуўся ў Лагойску, Радашковічах.

 

10

У 2006 годзе фэст у другі раз прымаў Івянец. У колішняй сталіцы беларускага ганчарства створаны найбольш спрыяльныя ўмовы для правядзення мерапрыемстваў такога кшталту, таму аргкамітэтам і журы была вынесена прапанова прапісаць свята-конкурс у Івянцы і праводзіць кожныя два гады..

Асноўнай мэтай такіх культуралагічных акцый з’яўляецца захаванне і развіццё народных традыцый адвечнага рамяства, а з ім і народнай глінянай цацкі, стымуляванне творчай актыўнасці майстроў, абмен набытым вопытам і арыгінальнымі аўтарскімі здабыткамі.

“…Відавочна, што гэтыя мерапрыемствы прынеслі станоўчы плён. Па-першае, значна павялічылася колькасць керамістаў у рэгіене, сфарміравалася сучасная самабытная школа ганчарства ў Івянцы, парасткі якой жыццядзейна праз гурткі, студыі і мастацкія навучальныя ўстановы імкліва набіраюць моц у розных кутках Міншчыны. Па-другое, творча выраслі і сцвердзіліся такія народныя майстры з Івянца як Уладзімір Сасноўскі, Алег Капуста, Міхаіл Каробкін, Міласлаў Раманоўскі, Юрый Чараповіч. Шкада, вельмі шкада, што адышоў у нябыт да вечнасці карыфей керамікі Антон Вікенцьевіч Пракаповіч, які ў свой час быў адзначаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, сярэбраным медалем ВДНГ СССР, шматлікімі дыпломамі і граматамі, удзельнік мастацкіх выставаў у Маскве, Польшчы, Латвіі…”- адзначае майстар жывапісу, графікі і керамікіі, старшыня Івянецкага рэгіянальнага аддзялення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, чалавек, які стаяў у вытокаў адраджэння івянецкай народнай глінянай цацкі Алег Фядосавіч Раманоўскі. Дзякуючы гэтаму чалавеку, у 1977 годзе была арганізавана дзіцячая студыя мастацкай керамікі пры Івянецкай сярэдняй школе.У студыі займаліся школьнікі рознага ўзросту, якія мелі жаданне пазнаць мастацтва. Алег Фядосавіч больш за 20 гадоў выхоўваў будучых мастакоў і ўмельцаў. “…Разам з авалодваннем тэхнікі я вучыў іх шукаць свае “я” ў мастацтве. Вядома, не кожны здолее пакарыць людзей непаўторнасцю, наватарствам сваей творчасці. Такія “экзэмпляры” сустракаюцца адзін на сотню, калі не менш. Але што галоўнае? Праз мастацтва чалавек выяўляе сябе(нават калі гэта не асноўны яго занятак), а таксама набывае здольнасць з большымі смеласцю і аргументаванасцю арыентавацца ў моры штучнага і сапраўднага, нацягнутага і натуральнага,Фарміруецца густ – і гэта важна,”- выказвае свае думкі Алег Фядосавіч Раманоўскі, справу якога працягвае яго сын Міласлаў. Пераняўшы вопыт вырабу цацкі-свістулькі ў бацькі, Міласлаў Раманоўскі зацікавіўся гэтым рамяством і пайшоў вучыцца ў інстытут культуры. Сёння ён адзін з лепшых у Івянцы сярод майстроў-цацачнікаў Адраджэннем традыцый івянецкай керамікі і народнай глінянай цацкі займаецца і Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Тут працуюць і перадюць свае веды,вопыт

11

падрастаючаму пакаленню такія вопытныя майстры,як Адамовіч В.Т, Капуста А.К,Капуста І.Б,Скрыпка В.П,Скрыпка В.В,Чараповіч Ю.А. Расце цікавасць да гліны ў дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна займаюцца дробнай пластыкай, бо яна даступная і не патрабуе асаблівых умоў. Дзеці старэйшага ўзросту з задавальненнем асвойваюць тэхніку вырабу скульптуры, пано, сувеніраў. Старшакласнікі ўваходзяць у састаў бізнес-кампаніі “Гліняны звон”. Іх ужо цікавіць матэрыяльны бок. Усё гэта добра, але галоўнае – ёсць пераемнасць пакаленняў і традыцый! (Дадатак 2) Зразумела, што сёння такія вырабы, як дзіцячыя цацкі ці абярэгі, па сваім колішнім прызначэнні  ўжо практычна не выкарыстоўваюцца.   Цікавасць яны ўяўляюць галоўным чынам для музеяў, прыхільнікаў традыцыйнай культуры і як нацыянальныя адметныя сувеніры для ўпрыгожвання інтэр’ера, што, зрэшты, характэрна і для многіх відаў сучаснага народнага мастацтва. 

 

 2. Характэрныя асаблівасці традыцыйнай беларускай народнай глінянай цацкі.

Асаблівасці кожнай цацкі майстры падкрэслівалі адной – дзвюма характэрнымі дэталямі: крутая шыя з грывай – у каня, загнутыя рогі – у барана, плоская дзюба – у качкі, а ляльку ляпілі ў выглядзе конуса-спадніцы, якая пераходзіла ў грудзі, рукі, галаву. Фігуркі амаль не расчляняюцца, яны статычныя, франтальныя і ў той жа час выглядаюць досыць манументальна. Такія фармальныя асаблівасці, характэрныя для глінянай цацкі не толькі Беларусі, але і многіх іншых народаў, у першую чаргу тлумачацца яе прызначэннем, характарам вытворчасці, уласцівасцямі матэрыялу. Каб цацка была таннай (звычайна рыначны эківалент яе - адно курынае яйка), яе трэба ляпіць хутка і ў вялікай колькасці. Зразумела, што такая хуткасць прыводзіла да адмаўлення ад розных другарадных падрабязнасцей і перадачы толькі самага характэрнага. Да таго ж гліна – не дрэва, не косць, не жалеза, і ў руках дзіцяці цацка з крохкімі ручкамі-ножкамі будзе і недаўгавечнай, і нават небяспечнай. Магчыма, што ў сваёй творчасці майстры падсвядома карысталіся таксама веданнем дзіцячай псіхалогіі: галоўнае – залівісты свіст, а іншае дапоўніць дзіцячая фантазія. Цацкі гэтай групы найбольш ярка прадстаўляюць творы С. Глебкі з Навагрудчыны. Гэта, бадай, лепшае, што можна бачыць сярод падобных твораў беларускага народнага мастацтва, своеасаблівая класіка, якая выпрацоўвалася стагоддзямі. Вось, напрыклад, цацка ”Коннік”.велічынёй з запалкавы карабок. Майстэрства стылізаці тут варта захаплення: кароценькія ногі-адростачкі ў каня, у конніка ж іх наогул няма, яны зліліся з тулавам каня, а рукі проста пазначаны ямкамі. Цацка ёмка кладзецца ў далонь, яна не разбіваецца, нават упаўшы на зямлю. Гэта і ёсць тое адзінства ўласцівасцей матэрыялу і задумы, адпаведнасць

12

формы зместу, што выпрацоўваліся і ўдасканальваліся не адным пакаленнем майстроў. Але такое надзвычайнае спрашчэнне формаў ніколькі не пазбаўляе цацкі вобразнасці і падабенства з натурай. Варта параўнаць, напрыклад, цацкі “Салавей”і “Курыца”. Галава, хвост, валяк, ногі – усё як быццам аднолькавае, але салаўя ад курыцы адрозніць вельмі лёгка. У сабакі ж галавы наогул няма, на яе месцы – свісток, але ўсумніцца ў тым, што гэта сабака, немагчыма… Беларускія майстры-цацачнікі не імкнуліся дакладна перадаць прыродную форму, рабілі выяву абагульненай, выразнай па сілуэту.

IV. ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА

 

Перш чым ляпіць, варта трохі патрэніравацца: раскатаць гліну ў каўбаскі, жгуцікі, шарыкі, сплюшчваць і ўмінаць, прышчыпваць, адцягваючы разнастайныя формы, афактурыць кавалак рознымі штампікамі. Лепш за ўсё працаваць з глінаю на стале. Можна выкарыстоўваць турнэтку - паваротнны дыск на ножцы. Каля правай рукі звычайна – міска з вадою, мокрая анучка або губка, нізкі слоік са шлікерам (гліністая маса гушчыні смятаны, якой склейваюцца часткі вырабу) і каробка з прыладамі. Каля левай рук і– кавалак гліны, загорнуты ў поліэтыленавую плёнку або мокрую анучку. Галоўны элемент і аснова цацкі – конусападобная пустацелая загатоўка-тулава. Расплюшчыўшы кавалак гліны ў аладку, абгортваем яе вакол пальца або палачкі. Месца стыку пры гэтым заштукоўваем. Зняўшы загатоўку з пальца або палачкі, звужаем, выцягваем кончык хваста, на якім у далейшым майструем свісток. Такая пустацелая загатоўка-тулава з’яўляецца асноўнай загатоўкай для ўсіх цацак-свістулек. Птушку лепяць з аднаго кавалка гліны, жывёліну – з двух, коніка – з трох кавалкаў. Да тулава-загатоўкі далепліваюць ногі, галаву. Больш дробныя дэталі – вушы, грыву, дзюбу птушкі – можна адцягнуць ад асноўнай формы. Варта заўважыць, што налепленыя дробныя дэталі, гузікі, вушы, дзюба і г. д, зніжаюць трываласць цацкі. Дэталі лепш выцягваць, сплюшчваць, раскатваць, прышчыпваць. Напрыклад, пры вырабе цацкі-каня да пустацелай загатоўкі (тулава) далепліваецца раскатаная конусападобная каўбаска, якая плаўна пераходзіць з крутой шыі ў галаву. На шыі прышчыпваннем і сплюшчваннем абазначаецца грыва, ад шыі да галавы адцягваюцца адросткі-вушы. Далепліваюцца ці лепш адцягваюцца ногі. У барана – шыя кароткая, закручаныя рогі лепяцца з раскатаных гліняных каўбасак. Каб зрабіць свістульку-птушку, знізу асноўнай пустацелай загатоўкі адцагваюцца падстаўка або два адростачкі-ногі. У верхняй частцы далепліваецца шарык – галава з адцягнутым ад яе адростачкам- дзюбай. Калі галаву і дзюбу птушкі выцягнуць з асноўнага аб’ёму, цацка будзе больш трывалай. У пеўня трэба пазначыць зубчаты грэбень і “бліны” пад дзюбай. У качкі галава круглая, дзюба –

13

 

плоская. Калі злепленая цацка крыху падсохне (падвяліцца) , яна робіцца прыдатнай для далейшай

апрацоўкі. У ход ідуць розныя па канфігурацыі штампікі і праколкі. Пазначаюцца ўпадзіны вачэй, вострай сэкай прадрапваецца, імітуецца поўсць, разразаецца рот і г. д. Вельмі эфектны спосаб аздобы цацак-жывёлін – так званая лапша. Мяккая гліна праціскаецца праз радніну ці металічную сетку і набывае выгляд тонкіх макаронаў. Такім спосабам дэкаравання здаўна карысталіся івянецкія майстры. Калі выява аздоблена, апранута, а сценкі набудуць дастатковую трываласць і цацка не дэфармуецца пры нязначных фізічных намаганнях, можна ладзіць свісток. Гэты момант можна вызначыць і на вока: з паверхні знікаюць кропелькі вільгаці, і гліна набывае матавае адценне ( не блішчыць). Свісток робіцца наступным чынам. Унізе, на тулаве пустацелай загатоўкі, на адлегласці 1 – 2 см ад канца хваста, вострым канцом змочанай у вадзе праколкі выразаецца адтуліна прыкладна 0,5 см і прачышчаецца дзірачка ў хвасце для дуцця. На баках тулава шыпулем ( круглая завостраная палачка дыяметрам 2-3 мм) праколваюцца танальныя ігравыя дзірачкі. Вельмі цікавыя дудкі-свісткі з 4-6 ігравымі танальнымі адтулінамі, зробленыя ў выгляде прадаўгаватых дзівосных істот. Яны даюць магчымасць развіваць таксама свае музычныя здольнасці. Зрабіць такую дудку даволі проста. Расплюшчаным адным прамавугольным кавалкам гліны абгортваем круглую драўляную палачку , а можна выкарыстаць аловак ці чаранок ад пэндзля. Зняўшы цыліндрычную загатоўку з палачкі, абодва канцы завужаем. На адным з іх мацуем свісток, другому надаём выгляд патрэбнай істоты. Затым праколваем 5-6 ігравых адтулін. На такой дудцы можна выканаць нескладаную мелодыю.Традыцыйнай глінянай цацкай з’яўляецца Салавей. Гэта малюсенькі гаршчочак з прылепленым свістковым адросткам. Музычны лад цацкі-салаўя ствараецца за кошт свістулькі, прымацаванай у ніжняй частцы гаршчочка. Калі ў гаршчочак наліць вады, свістулька гучыць з пералівамі ,быццам птушка спявае. Салаўя я зрабіў ў выглядзе птушкі, дзе поласць для вады з’яўляецца адначасова і тулавам птушкі. Вывады: Галоўны элемент і аснова глінянай цацкі-свістулькі – конусападобная пустацелая загатоўка-тулава: Зрабіць цацку-свістульку зможа кожны. Для гэтага патрэбны толькі цярпленне,акуратнасць і ўважлівасць; Асалоду прыносіць сам факт,што ты змог зрабіць сам тое,што рабілі твае продкі.А якая радасць, калі цацка яшчэ і іграе…!

 

 

 

 

14

3. Заключэнне

“…Рака пачынаецца з ручаін.Дрэва мае карані.А чалавечая годнасць і вартасць нараджаюцца з глыбокай адданасці сваей Радзіме,з пашаны да яе спадчыны,ведання сваёй гісторыі,з любові да матчынай мовы…” – кажа народная мудрасць.  Дадзеная работа цікавая і актуальная. Кожны з нас задумваецца аб тым, як жылі раней іх продкі, чым займаліся, аб іх духоўных і матэрыяльных жыццёвых каштоўнасцях.

Прааналізаваўшы матэрыялы даследчай работы, можна зрабіць наступныя вывады:

1) ганчарства – адзін са старажытных народных промыслаў у Івянцы,таксама як і ў Беларусі, – зведала супярэчлівыя метамарфозы ;

2) вытворчасць івянецкай народнай цацкі не мела характару самастойнага промыслу,а заўседы з’яўлялася спадарожнікам ганчарства;

3) івянецкая народная гліняная цацка мае традыцыйны характар,з’явілася і прыжылася ў пасёлку, дзякуючы намаганням майстроў-ганчароў,пераняўшых вопыт ў майстроў з ўсей Беларусі;

4) Івянец мае сёння сваю “школу” традыцыйнага рамяства;

Трэба заўважыць, здзіўляе тое, што даўно-даўно майстры-керамісты выконвалі «гукавыя» цацкі ў выглядзе жывел і птушак, валодалі ўменнем передаваць ў гліне іх асаблівасці , стылізаваць прыродныя формы.Хоць іх, як цяпер нас, не вучлі доўгія гады маляваць і ляпіць вопытныя настаўнікі.Якімі ж трэба было быць таленавітымі, працаздольнымі, мэтанакіраванымі людзьмі, каб авалодаць сакрэтамі вырабу народных цацак,пераняць вопыт майстроў з іншых

рэгіёнаў, не маючы такіх сродкаў сувязі, транспарту, інтэрнэту як мае ў сучасны час майстар?! Колькі прыкласці намаганняў, каб знайсці месца збыту сваёй прадукцыі.

Напрашваецца вывад, што патрэбна была нашым продкам гэтая цацка як духоўная так і матэрыяльная рэч, асабліва сем’ям з вялікай колькасцю дзяцей.

З мастацкага боку гліняная цацка – адна з самых цікавых з’яў у народным мастацтве. Яна характарызуецца своеасаблівай парадаксальнасцю, спалучэннем дзвюх як быццам несумяшчальных асаблівасцей. З аднаго боку - глыбокая традыцыйнасць, устойлівасць і абмежаванасць сюжэтаў (качка, певень, баран, конь, лялька, коннік), блізкасць у характары выканання не толькі ў межах Беларусі, але і ў параўнанні з аналагічным відам мастацтва суседніх і нават больш далёкіх народаў. З другога боку – індывідуальнасць почырку кожнага майстра і адсюль бясконцая разнастайнасць трактоўкі ў межах устойлівых тэм і сюжэтаў.

Падводзячы вынікі, можна з упэўненасцю сказаць, што івянецкая гліняная цацка, як

 

15

 

і "Народная цацка"наогул у Беларусі - найстаражытнейшы від народнага мастацтва, у якім не

толькі акамуляваны вопыт многіх пакаленняў людзей, але і ўвасоблены спрадвечныя асноўныя каштоўнасці свайго народа,  таму народная цацка, з'яўляючыся захавальнікам памяці народа, траслятарам яго гістарычных, культурных, рэлігійных традыцый, выступае  інструментам пазнання ўсяго багацця як нацыянальнай, так і агульначалавечай культуры.

 

VІ. СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

 

Грымаць А. А. Метад. дапам. / А.А.Грымаць, Л.М.Варанецкая, У.В.Пашкевіч. –

Народная педагогіка беларусаў. – Мн.: Выд. Ул. М. Скакун, 1999. – с. 256.

2. Народная культура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. - Мн.: “Беларуская энцыклапедыя”, 2002.

3. Ракава Л. В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вѐсцы. / Л.В.Ракава –

Мн.: «Ураджай», 2000. – с. 111.

4 .Сахута Я. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: 2-ое выд.,

перапрац. і дап. / Я. Сахута. – Мн.: Беларусь, 2001. – с. 110.

5. Сахута Я. Народнае мастацтва Беларусі. – Мн.: БелЭн, 1997. – с. 287.

6. Сахута Я..Беларуская народная цацка. – Мн.,1991.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

16

 

 

Дадатак 3.

1. Якое рамяство ў Івянцы лічыцца традыцыйным?

А) ткацтва

Б) вышыўка

В) ганчарства

Г) разьба па дрэву

Д) кованка

Е) кераміка

2. Што ў першую чаргу паспрыяла развіццю ганчарства ў Івянцы?

А) залежы высакаякаснай гліны

Б) многа таленавітых майстроў

В) многа сямей,якія займаліся гэтым промыслам

Г) выбар саміх івянчан

3. Як вы лічыце, каму ў большай ступені патрэбна была гліняная цацка?

А) мужчыну

Б) жанчыне

В) дзецям

Г) сям’і як зарабатак

4. Якія, на ваш погляд ,матывы вырабу івянецкай глінянай цацкі?

А) без усялякіх матываў, проста гэтага захацелася мясцовым майстрам?

Б) прыносіла даход ад продажу

В) забаўляла дзяцей

5. Якія з івянецкіх майстроў-керамістаў сёння займаюцца вырабам народнай глінянай цацкі?

А) Раманоўскі Алег Фядосавіч

Б) Раманоўскі Міласлаў Алегавіч

В) Скрыпка Уладзімір Пятровіч.

Г) Скрыпка Вераніка Вітольдаўна

Д) Капуста Алег Канстацінавіч

Е) Капуста Ірына Баляславаўна

Е) Чараповіч Юрый Антонавіч

6. Якія з пералічаных ніжэй умоў для стварэння глінянай цацкі, на ваш погляд, з’яўляюцца абавязковымі?

А) гліна

17

Б) вада

В) печ для абпалу цацкі

Г) нож

Д) качалка

Е) вядро

Ё) стол

Ж) міска

З) провалка

І) губка

7.Якую прадукцыю выпускае Івянецкі завод мастацкай керамікі?

А) вазы

Б) гаршкі для кветак

В) пано

Г) посуд

Д) макрамэ

Е) сувеніры

8.Якімі ведамі і ўменнямі,на ваш погляд, павінен валодаць майстра, каб зрабіць цацку-свістульку?

А) музычным слухам

Б) чарціць

В) маляваць

Г) ляпіць

Д) свістаць

9. Якія пачуцці авалодваюць вамі,калі вы бачыце, як нашых івянецкіх майстроў і іх вырабы паказваюць па тэлебачанні,інтэрнэту,або пра іх пішуць газеты і часопісы ?

А) гонар

Б) здзіўленне

В) удзячнасць

Г) ніякіх пачуццяў

Д) зайздрасць

Е) цікавасць

 

Дадатак 4.

Аналіз анкеты, праведзенай сярод навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

18

У апытанні прыняло ўдзел 24 вучні.

На пытанне “Якое рамяство ў Івянцы лічыцца традыцыйным?”большасць вучняў (79%) адказалі, што ганчарства і кераміка, 6% апытаных палічылі, што ткацтва. Шмат было адказаў, якія апісвалі сям’ю, родных, якія ўсё жыццё звязалі з гэтым промыслам,аб тым., колькі цікавых рэчаў з гліны ў хаце і г.д. Аднак былі адказы (15%), што гліняныя вырабы ім не падабаюцца і ніколі не падабаліся, а некаторыя наогул не маглі адказаць на гэтае пытанне.

88% адказалі,што ў першую чаргу залежы высакаякаснай гліны паспрыялі развіццю ганчарства ў Івянцы.

На думку 80% старшакласнікаў народная цацка ў большай ступені патрэбна дзецям.

Асноўнымі матывамі для вырабу івянецкай глінянай цацкі на думку старшакласнікаў з’яўляецца і

забава для дзяцей і заработак для сям’і (88%), астатнія (12 %) мяркуюць, што без усялякіх матываў. На пытанне “Якіх івянецкіх майстроў-керамістаў, што ў зараз займаюцца вырабам народнай глінянай цацкі вы ведаеце ”, 66% адказалі правільна,34% -не ведаюць.

На думку апытаных, гліна, вада, рукі майстра, печ для апалу – вось усё неабходнае, каб зрабіць гліняную цацку - 90% апытаных валодаюць ведамі пра Івянецкі завод мастацкай керамікі і прадукцыю,якую там выпускалі і выпускаюць зараз, бо неаднойчы наведвалі прадпрыемства, 10% не зусім добра ведаюць.

Выявілася, што з апытваемых 25% вучняў, якія адказвалі на пытанні анкеты, у падрастковым ўзросце наведвалі гурток “Лепка з гліны” пры музеі традыцыйнай культуры, кіраўнік Адамовіч Валянціна Тадэвушаўна, якая зараз з’яўляецца дырэктарам гэтай установы.Таму яны ведаюць, што необходна, каб зрабіць цацку-свістульку. 50% выказалі свае думкі,15% адказалі,што маюць ахвоту зрабіць цацку-свістульку сваімі рукамі. А на пытанне “ Якія пачуцці авалодваюць вамі, калі вы бачыце, як нашых івянецкіх майстроў і іх вырабы паказваюць па тэлебачанні, інтэрнэту, што іх імёны ёсць ў друку” быў адказ: Гонар – 85% і 15% - удзячнасць за тое, што праслаўляюць наш пасёлак.

Такім чынам, з анкеты бачна, што падрастаючае пакаленне цікавіцца гісторыяй роднага пасёлка, з павагай адносяцца да традыцыйнага рамяства, ганарацца майстрамі і жадаюць працягваць традыцыі, наведваючы аб’яднанні па інтарэсах,пераймаючы вопыт у старэйшых майстроў.

 

 

 

 

 

19

Дадатак 5

Вашы адносіны да вырабаў з гліны?

 

 

Вучні Бацькі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

20

Дадатак 6

 

с